18 студзеня 2026, Нядзеля, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рукі прэч ад Грэнландыі»: у Даніі праходзяць акцыі пратэсту

1
«Рукі прэч ад Грэнландыі»: у Даніі праходзяць акцыі пратэсту

У Капенгагене пратэстоўцы сабраліся ля будынка ратушы.

Тысячы чалавек выйшлі на пратэсты па ўсёй Даніі з лозунгам «Рукі прэч ад Грэнландыі», піша «Нямецкая хваля» у суботу, 17 студзеня.

У Капенгагене пратэстоўцы сабраліся ля будынка ратушы, дзе заседаюць муніцыпальная рада і мэрыя горада. Удзельнікі акцыі скандавалі «Грэнландыя не прадаецца» і «Kalaallit Nunaat!» — назва вострава на грэнландскай мове, а таксама трымалі чырвона-белыя сцягі аўтаномнай тэрыторыі Erfalasorput.

Мэр Капенгагена Сісэ Марыя Велінг адзначыла: «Пасланне з Капенгагена гучнае і яснае. Грэнландыя — гэта не тавар».

Паводле слоў Поўля Ёханэсэна, ініцыятара грэнландскай грамадзянскай ініцыятывы «Рукі прэч ад Kalaallit Nunaat», «мы патрабуем павагі да права Грэнландыі на самавызначэнне і павагі да грэнландскага народа. Гэта не толькі барацьба за Грэнландыю, але і за ўвесь свет», — цытуе яго агенцтва dpa.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках