22 студзеня 2026, Чацвер, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны нанеслі ўдар па месцы запуску «Арэшніка»

7
Украінскія дроны нанеслі ўдар па месцы запуску «Арэшніка»

БПЛА даляцелі да Капусціна Яра.

Украінскія беспілотнікі зноў даляцелі да палігона «Капусцін Яр» у Астраханскай вобласці — пляцоўкі, адкуль, між іншым, ажыццяўляюцца запускі балістычных ракет сярэдняй далёкасці камплексу «Арэшнік».

Пра гэта паведамляе выданне «Мілітарны», спасылаючыся на звесткі расійскіх маніторынгавых рэсурсаў.

Паводле інфармацыі аднаго з такіх каналаў, у раёне палігона былі выяўленыя паветраныя аб’екты, пасля чаго ў рэгіёне задзейнічалі сістэмы супрацьпаветранай абароны.

«Капусцін Яр» выкарыстоўваецца не толькі для запускаў «Арэшніка»: тут рэгулярна выпрабоўваюць балістычныя ракеты малой і сярэдняй далёкасці, крылатыя ракеты розных тыпаў, зенітныя камплексы, элементы СПА, а таксама ваенную электроніку і навігацыйныя сістэмы для ракетных праграм. Полігон традыцыйна служыць базай для давядзення новых узораў узбраення перад пастаноўкай іх на баявое дзяжурства.

Папярэдняя зафіксаваная атака беспілотнікаў на гэты аб’ект адбылася летам 2024 года. Тады, паводле паведамленняў расійскіх крыніц, дроны дасягнулі тэрыторыі палігона і пашкодзілі некалькі пабудоў. У сеціве з’яўляліся відэазапісы ўдараў па мантажна-выпрабавальным корпусе — адным з ключавых элементаў інфраструктуры, дзе ажыццяўляюцца зборка і падрыхтоўка ракетнай тэхнікі.

Увогуле ў суботу расійскія Z-каналы паведамлялі пра павышаную пагрозу атак БПЛА на шырокай тэрыторыі — ад Астраханскай вобласці да Калмыкіі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках