У Крыме Сілы абароны Украіны паразілі радыёлакацыйную станцыю і «Панцыр-С»
- 17.01.2026, 23:35
- 2,584
А ў раёне Данецка — склад дронаў.
У акупаваным Крыме Сілы абароны Украіны паразілі сродкі ППА акупантаў, а на акупаваных тэрыторыях паблізу Данецка — склад расійскіх беспілотнікаў.
Пра гэта паведамілі ў Генштабе Узброеных Сіл Украіны.
У паведамленні ўдакладняецца, што ў раёне Еўпаторыі ўражаная радыёлакацыйная станцыя «Небо-У», а ў раёне Хуторка — зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С».
У раёне Данецка ўражана «месца захоўвання і падрыхтоўкі да выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў».
Маштабы шкоды ўдакладняюцца, дадалі ў Генштабе.
8 студзеня ў Генштабе паведамілі, што ў акупаваным Крыме ў раёне Гвардзейскага сілы абароны паразілі эшалон з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, прымяніўшы ўдарныя беспілотнікі FP-2..