Небяспека для Крамля
- Іван Якавіна
- 12.01.2026, 20:30
- 22,596
Пра магчымае развіццё падзей вакол Кадырава.
Нягледзячы на тое, што ў Чачні 25 гадоў усё заліваюць жалезабетонам, намечаны сыход Рамзана Кадырава у іншы свет нават у спакойны час мог бы прывесці да істотных узрушэнняў: занадта ўжо шмат унутранага напружання назапасілася ў сістэме.
Цяпер час зусім не спакойны.
Па-першае, няма відавочнага пераемніка, а гэта заўсёды вялікі фактар нестабільнасці і рызыкі пры транзіце ўлады ў аўтарытарнай сістэме. Ёсць верагоднасць, што прызначаны пераемнік многіх не задаволіць, і ў яго з'явяцца канкурэнты, у тым ліку — аўтарытэтныя і ўзброеныя.
Па-другое, уся расійская армія знаходзіцца ва Украіне, прычым у моцна патрапаным стане. У выпадку пачатку ў Чачні нейкай заварушкі, а тым больш — паўстання, падаўляць яго будзе ўвогуле няма каму. З вельмі высокай верагоднасцю ўспыхне ўвесь Каўказ.
Трэці фактар рызыкі — найвостры недахоп грошай у бюджэце РФ. У мінулым любую нестабільнасць, барацьбу за ўладу і нават узброеныя сутыкненні на Каўказе спынялі не столькі сілай, колькі грашыма. Але іх павінна быць вельмі шмат. А цяпер з-за падзення нафтавых даходаў і агульнага знясілення эканомікі грошай зусім няма.
Таму навіны пра адмову абедзвюх нырак у Кадырава непазбежна прывядуць да вострай галаўной болі і прыступу гемарою ў валдайскага пацыента. І ракета «Арэшнік» тут яму не дапаможа.
Іван Якавіна, «Фэйсбук»