Затрыманы арганізатар фестывалю Urban Myths Алег Ларычэў
3- 12.01.2026, 12:47
- 4,472
Пра гэта стала вядома праваабаронцам.
Сілавікі затрымалі арганізатара фестывалю Urban Myths, грамадскага дзеяча і стрыт-арт-мастака Алега Ларычава, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, мужчыну затрымалі ў канцы лістапада, а ў снежні яго перавялі ў СІЗА па палітычна матываванай крымінальнай справе.
Раней Ларычава затрымлівалі ў 2022 годзе і прызначалі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту.