Яшчэ адзін беларус, які ваяваў на баку РФ, апынуўся ва украінскім палоне
13- 12.01.2026, 11:47
- 6,742
Гаворка пра ўраджэнца Шуміліна.
Яшчэ адзін беларус, які ваяваў ва Украіне на баку Расіі, трапіў у украінскі палон, заўважыў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю». Гаворка пра ўраджэнца Шуміліна Уладзіміра Чарэнка.
Як пішуць аўтары канала, Уладзіміру 29 гадоў, ён скончыў Полацкі дзяржаўны лясны каледж, служыў у віцебскай брыгадзе.
У інтэрв'ю украінскаму журналісту Дзмітрыю Карпенку ён сказаў, што перад адпраўкай на вайну знаходзіўся пад следствам, аднак не ўдакладніў, у якой краіне. Акрамя таго, ён адмовіўся тэлефанаваць дадому і паведамляць родным, дзе ён — каб не засмучаць маці з хворым сэрцам.