Цягнік Гомель — Мінск затрымліваецца больш чым на гадзіну
- 12.01.2026, 11:36
- 1,400
Пра гэта паведамілі ў Беларускай чыгунцы.
Цягнік № 757 Гомель — Мінск прыбудзе ў канчатковы пункт маршруту прыблізна на гадзіну пазней, чым пазначана ў раскладзе. Пра гэта папярэдзілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Цягнік адправіўся з Гомеля 12 студзеня ў 7.28. У Мінск ён павінен быў прыбыць у 10.42. Па тэхнічных прычынах цягнік «следуе з затрымкай, арыенціровачна на адну гадзіну».
«У сувязі з гэтым цягнік № 6503 Жлобін — Асіповічы з адпраўленнем са Жлобіна ў 8.29 і прыбыццём у Асіповічы ў 10.47 прыбудзе на канчатковую станцыю з затрымкай, арыенціровачна да 40 хвілін», — паведамілі ў Беларускай чыгунцы.