12 студзеня 2026, панядзелак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венесуэла вызваліла палітвязняў з Італіі

Венесуэла вызваліла палітвязняў з Італіі

Зараз яны ў бяспецы ў пасольстве Італіі ў Каракасе.

Прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні заявіла, што ўлады Венесуэлы вызвалілі двух італьянскіх зняволеных. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Паводле слоў Мелоні, супрацоўнік гуманітарнай арганізацыі Альберта Трэнціні і бізнесмен Марыё Бурло былі вызваленыя і цяпер знаходзяцца ў бяспецы ў пасольстве Італіі ў Каракасе.

Італьянскі прэм'ер выказала «радасць і задаволенасць» з нагоды іх вызвалення і дадала, што ўжо паспела з імі паразмаўляць. Яна таксама падзякавала той, хто выконвае абавязкі прэзідэнта Венесуэлы, Дэлсі Радрыгес, за «канструктыўнае супрацоўніцтва», якое яна праявіла.

Мелоні адзначыла, што з моманту, калі ЗША адхілілі ад улады дыктатара Венесуэлы Нікаласа Мадура у выніку нечаканай атакі на пачатку месяца, у краіне быў вызвалены шэраг мясцовых і замежных зняволеных.

Раней прэм'ер Італіі распавядала, што яе ўрад «штодня» працуе над вызваленнем зняволеных у Венесуэле на працягу больш як 400 дзён. «Праца вядзецца праз палітычныя, дыпламатычныя і выведвальныя каналы», — патлумачыла яна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках