Хто можа здрадзіць Лукашэнку?
9- 12.01.2026, 9:22
- 9,236
Меркаванне аналітыка.
Аналітык Сяргей Чалы, каментуючы захоп амерыканцамі Нікаласа Мадура, паразважаў, хто можа дапамагчы ў падобнай аперацыі супраць Лукашэнкі. Пра гэта Чалы распавёў на канале БРЦ:
– Бліскучая ваенная аперацыя, напэўна, была б немагчымая без здрады знутры.
Калі першая асоба (Лукашэнка — Заўв.) дэкларуе, што своечасова здрадзіць — прадбачыць, то і яму трэба быць гатовым, што ў гэтую гульню можа гуляць не ён адзін.
Я на месцы Лукашэнкі прыгледзеўся б да Тэртэля. Бо менавіта ён, як мы цяпер ведаем, курыруе і амерыканскі перамоўны трэк, і гандаль палітвязнямі, і адказвае за наладжванне дыпламатычных кантактаў з суседнімі краінамі.