12 сакавiка 2026, Чацвер, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэвалюцыя ў Іране зменіць свет

13
Рэвалюцыя ў Іране зменіць свет

Расія страціць трэцяга саюзніка запар.

Масавыя дэманстрацыі ў Іране, што пачаліся на фоне валютнага крызісу і эканамічнага калапсу, перараслі ў маштабныя пратэсты з патрабаваннямі змены рэжыму. Па ўсёй краіне — ад Тэгерана да дзясяткаў іншых гарадоў — на вуліцы выйшлі сотні тысяч чалавек. Улады адказалі жорсткімі рэпрэсіямі: паводле дадзеных крыніц, загінула больш за 500 пратэстоўцаў, каля 10 тысяч чалавек былі арыштаваныя.

Рэжым вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі спрабуе падавіць выступленні, блакуючы інтэрнэт і мабільную сувязь, аднак пратэстны рух працягвае пашырацца. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адкрыта падтрымаў дэманстрантаў і пагражаў ваеннымі ўдарамі ў выпадку працягу забойстваў мірных грамадзян, паведамляе Bloomberg.

Падзенне Ісламскай Рэспублікі можа стаць самым значным геапалітычным зрухам з часоў рэвалюцыі 1979 года. Сярод магчымых наступстваў аналітыкі вылучаюць:

страту Расіяй ужо трэцяга саюзніка запар — пасля зрынання Нікаласа Мадура у Венесуэле і Башара Асада у Сірыі;

радыкальнае змяненне балансу сіл на Блізкім Усходзе;

рост нявызначанасці для Саудаўскай Аравіі і ААЭ, якія баяцца рэгіянальнага хаосу па сцэнарыі Арабскай вясны і аддаюць перавагу захоўваць статус-кво з «вядомым д'яблам».

На тое, што адбываецца, аператыўна адрэагавалі і фінансавыя рынкі. Цэны на нафту маркі Brent выраслі на фоне рызык для здабычы ў правінцыі Хузестан — ключавым нафтаздабыўчым рэгіёне Ірана. Паралельна сын апошняга іранскага шаха Рэза Пехлеві заклікаў работнікаў нафтавай галіны да забастоўкі, па аналагіі з падзеямі 1978 года.

На думку назіральнікаў, Трамп, натхнёны аперацыяй у Венесуэле і ўдарамі па іранскіх ядзерных аб'ектах, можа паспрабаваць выкарыстаць сітуацыю для змены рэжыму ў Тэгеране, нягледзячы на пагрозу вакууму ўлады — па прыкладзе Ірака пасля зрынання Садама Хусейна. У той жа час прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян спрабуе знізіць напружанасць, прапаноўваючы дыялог, аднак пратэстоўцы гэтым абяцанням не давяраюць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках