«Лукашэнка ў разгубленасці, чыноўнікі абмяркоўваюць яго слабасць»
27- 12.01.2026, 13:04
- 38,262
Дыктатар затаіўся.
Крыніцы Telegram-канала «Беларуская выведка» паведамляюць пра небачаную дэпрэсію, якая накрыла штаб Лукашэнкі:
— Лукашэнка ў разгубленасці і спрабуе адгадаць настрой Пуціна, хоча быць карысным. Вось у чым прычына. Стрымліванне прарасійскай пятай калоны, вызваленне палітвязняў, перамовы з «ворагамі з ЗША», арышт Мадуры, навіслая праблема Кубы і рэвалюцыя ў Іране наклаліся на непрыхаваную незадаволенасць Крамля.
Лукашэнка затаіўся і залез пад карч, бо рускія пачалі падаваць недвухсэнсоўныя сігналы з намёкам, што ён зноў загуляўся.
Паводле нашых звестак, неўзабаве адбудзецца кадравая зачыстка асноўных дзеючых асоб рэпрэсій, распачатых у 2020 годзе. Падлягаюць «пераходам на іншую працу» некалькі генералаў сілавога блока. Пераназначэнні пачнуцца ў найбліжэйшы час.
Прычына — Лукашэнка незадаволены «размоўкамі» ўнутры сістэмы з абмеркаваннем яго слабасцяў.