Прэзідэнт Аргенціны заявіў пра гатоўнасць прыехаць ва Украіну
- 11.01.2026, 22:54
- 1,394
Хав’ер Мілей хоча падтрымаць Зяленскага.
Прэзідэнт Аргенціны Хав’ер Мілей заявіў пра гатоўнасць наведаць Украіну ў якасці жэсту падтрымкі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на каментар прэзідэнта Аргенціны Хав’ера Мілея тэлеканалу CNN.
У інтэрв’ю CNN аргенцінскі лідар адказаў на пытанне пра магчымы візіт ва Украіну.
«Я з задавальненнем наведаў бы Украіну, каб падтрымаць прэзідэнта Зяленскага», — адзначыў Хав’ер Мілей.
Мілей таксама падкрэсліў, што паміж ім і кіраўніком украінскай дзяржавы — цёплыя асабістыя адносіны.
«Я захапляюся Зяленскім і маю да яго асаблівую прыхільнасць», — падкрэсліў ён.
Заява аргенцінскага прэзідэнта прагучала на фоне росту міжнароднай падтрымкі Украіны ў вайне супраць расійскай агрэсіі.