12 студзеня 2026, панядзелак, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын апошняга іранскага шаха: Я гатовы вярнуцца ў Іран

5
Сын апошняга іранскага шаха: Я гатовы вярнуцца ў Іран

Рэза Пехлеві заклікаў іранскіх пратэстоўцаў да сілавога захопу ўлады ў краіне.

Сын зрынутага ў 1979 годзе шаха Рэза Пехлеві заявіў у эфіры тэлеканала Fox News, што гатовы вярнуцца ў Іран.

«Я гатовы вярнуцца ў Іран пры першай жа магчымасці. Я ўжо гэта планую», — адзначыў Пехлеві.

Ён дадаў, што атрымліваў прапановы ўзначаліць «пераходны перыяд» і таксама выказаў гатоўнасць гэта зрабіць.

Да гэтага Пехлеві заклікаў іранскіх пратэстоўцаў да сілавога захопу ўлады ў краіне.

Ён таксама заклікаў жыхароў Ірана, перш за ўсё работнікаў ключавых галін эканомікі, далучыцца да ўсеагульнай забастоўкі.

Рэза Пехлеві, які пражывае ў ЗША, бацька якога пакінуў Іран у 1979 годзе пасля Ісламскай рэвалюцыі, дадаў, што хацеў бы вярнуцца на радзіму, каб у вырашальны момант знаходзіцца побач са сваімі суайчыннікамі.

У канцы снежня ў Іране пачаліся пратэсты на фоне дэвальвацыі мясцовай валюты. Найбуйнейшыя акцыі праходзяць у Тэгеране, а найбольш жорсткія сутыкненні былі зафіксаваныя на захадзе і паўднёва-захадзе (гарады Малекшахі, Керманшах, Лордэган).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках