11 студзеня 2026, Нядзеля, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хаў'ер» ці «Уллі»: які цыклон аказаўся мацнейшы

1
«Хаў'ер» ці «Уллі»: які цыклон аказаўся мацнейшы
Фота: t.me/meteovibe

Дзве стыхіі параўналі ў лічбах.

Цыклон «Уллі», які прыйшоў у нашу краіну вечарам 8 студзеня, стаў рэкордным па колькасці ападкаў. Аднак легендарны «Хаў'ер» захаваў першынство па хуткасці ветру. Пра гэта піша тэлеграм-канал «Метеовайб».

Аўтар канала, спасылаючыся на артыкул «Кліматычныя асаблівасці мінулых зім у Беларусі. Цыклон «Хаў'ер», піша, што максімальны прырост снежнага покрыва за 14−16 сакавіка 2013 года склаў 20−32 см. А ў перыяд 8−10 студзеня 2026 года ён аказаўся вышэй — 20−34 см.

«Прычым павелічэнне снежнага покрыва на 10 см і больш закранула большую тэрыторыю», — адзначае «Метеовайб».

Падчас «Хаў'ера» максімальная колькасць ападкаў за суткі 15 сакавіка 2013 года склала 37 мм: рэкорды зафіксаваны ў Мазыры і Лельчыцах. «Уллі» 10 студзеня засыпаў Магілёў — 37 мм ападкаў.

«Але з улікам дня 9 студзеня і ночы 11 студзеня, іх сумарная колькасць у Магілёве і Жлобіне склала 43 і 41 мм (больш за 1 месячную норму)», — адзначае «Метеовайб».

У «Хаў'ера» былі вышэй:

інтэнсіўнасць ападкаў — за суткі ў Горках выпала 26 мм (у Магілёве 10 студзеня падчас «Уллі» — 25 мм);

хуткасць ветру: Валожын, Ваўкавыск — 24 м/с (максімальныя парывы пры праходжанні «Уллі» склалі 19 м/с — Ашмяны).

гурбы: максімальная іх вышыня ў Мсціславе была 50−61 см.

Аднак, адзначае «Метеовайб», улічваючы, што ў 2013 годзе вышыня снежнага покрыва была значнай і да прыходу «Хаў'ера» (у Мінску — 46 см), «Уллі» можна назваць рэкардсменам па колькасці прынесеных ападкаў і павелічэнні вышыні снежнага покрыва.

Нагадаем, паводле прагнозаў сіноптыкаў, на пачатку тыдня арктычнае паветра прынясе ў краіну істотнае пахаладанне. Сярэдняя тэмпература чакаецца на 8−10°C ніжэй за кліматычную норму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках