12 студзеня 2026, панядзелак, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве хочуць ужорстчыць міграцыйную палітыку

3
У Літве хочуць ужорстчыць міграцыйную палітыку

Беларусы займаюць у краіне другое месца сярод замежнікаў з відам на жыхарства.

Новая кіраўніца Дэпартамента міграцыі Літвы Індрэ Гасперэ прапанавала зрабіць міграцыйную палітыку больш жорсткай, каб спыніць злоўжыванні і падробку дакументаў грамадзянамі трэціх краін, піша LRT.

Паводле слоў Гасперэ, Літва не імкнецца скарачаць колькасць мігрантаў, аднак хоча палепшыць кантроль над іміграцыйным працэсам:

«Пазіцыя Дэпартамента міграцыі яшчэ не сфармуляваная, але, як я разумею, у тым ліку і як былая супрацоўніца Міністэрства ўнутраных спраў, пазіцыя МУС — больш жорсткая міграцыйная палітыка. Але толькі дзеля таго, каб не было злоўжыванняў міграцыйнымі працэдурамі. Няма такога, што мы хочам паменшыць колькасць мігрантаў як такую. Мы хочам большай жорсткасці, каб не было злоўжыванняў, каб не падавалі падробленыя дакументы, каб яны не прыязджалі па адных падставах, а знаходзіліся ў Літве па іншых».

Паводле кіраўніцы дэпартамента, існуюць розныя спосабы маніпулявання іміграцыйным працэсам — напрыклад, прыезд у Літву на падставе навучання пры фактычнай працы або заключэнне фіктыўных шлюбаў.

У снежні 2025 года Сейм распачаў разгляд ініцыятывы ўрада па карэкціроўцы міграцыйнай палітыкі. Прапануецца, каб грамадзянін трэцяй краіны мог атрымаць часовы від на жыхарства і права на працу, калі ён адпавядае хаця б адной з умоваў: мае адпаведную кваліфікацыю або прапрацаваў не менш за адзін год за апошнія тры гады. Папраўкамі таксама плануецца ужорстчыць парадак прыезду студэнтаў.

Адначасова ў Літве будуць імкнуцца да большай інтэграцыі мігрантаў.

«Каб мы супрацоўнічалі з супольнасцямі замежнікаў і бачылі агульную зацікаўленасць — што інтэграцыя ў нашае грамадства адпавядае іх інтарэсам. Ад гэтага выйгралі б усе мы. Таму я бачу інтэграцыю і вывучэнне літоўскай мовы як вельмі пазітыўную змену», — сказала Гасперэ.

Чыноўніца падкрэсліла, што замежнікі павінны вывучаць літоўскую мову, асабліва тыя, хто працуе ў сферы паслуг:

«Яны маглі б адаптавацца і вывучыць літоўскую мову хаця б на пэўным узроўні. Цяпер варта было б патрабаваць сертыфікат узроўню A1 ад усіх людзей, што працуюць у сферы паслуг. Бо гэта проста знак павагі да дзяржавы».

Паводле даных Дэпартамента міграцыі, на 1 студзеня 2026 года ў Літве налічваецца 50 286 беларусаў з відам на жыхарства ўсіх тыпаў. З іх з часовым відам на жыхарства — 46 122 чалавек, з пастаянным — 3 958.

Беларусы займаюць другое месца сярод замежнікаў з відам на жыхарства. На першым месцы — украінцы, на трэцім — расіяне.

За 2025 год, аднак, адбыўся найбольшы адток беларусаў з Літвы за апошнія гады — з’ехалі 7 225 чалавек. У 2024 годзе Літву пакінулі 4 656 беларусаў. У той жа час у 2023 годзе яны, наадварот, прыязджалі — прыток склаў 13 363 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках