11 студзеня 2026, Нядзеля, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пратэстах у Іране ўдзельнічаюць мільёны чалавек

43
У пратэстах у Іране ўдзельнічаюць мільёны чалавек
Фота: Getty Images

Сын апошняга шаха Рэза Пехлеві заявіў, што рыхтуецца вярнуцца ў краіну.

У Іране працягваюцца шматмільённыя пратэсты, якія пачалі адбывацца і ноччу, паведамляе 9 студзеня незалежны канал Iran International.

Выхадам на пратэсты і ў цёмны час сутак іранцы адклікнуліся на заклік сына апошняга іранскага шаха, які жыве ў выгнанні ў ЗША, Рэзы Пехлеві, якога называюць «спадчынным прынцам». Ён заклікаў пратэстоўцаў працягваць вулічныя дэманстрацыі яшчэ дзве ночы і заняць цэнтры гарадоў, а таксама заклікаў работнікаў энергетыкі і транспарту пачаць агульнанацыянальныя страйкі.

Ён таксама заявіў, што рыхтуецца вярнуцца ў Іран, паабяцаўшы падтрымаць іранскі народ у тым, што ён назваў перамогай «нацыянальнай рэвалюцыі», дадаўшы, што, паводле яго меркавання, гэты момант хутка набліжаецца.

У Тэгеране пратэстоўцы вывесілі гістарычны сцяг з сонцам і ільвом. Яны скандуюць: «Хамэнэі — забойца, яго ўлада незаконная» (ідзецца пра аятолу, вярхоўнага лідара Ірана Алі Хамэнэі) і манархічны лозунг «Хай жыве шах».

Карыстальнікі сацыяльных сетак паведамілі, што X замяніў эмодзі з іранскім сцягам на гістарычны сімвал ільва і сонца. Папярэдні эмодзі адлюстроўваў сцяг Ісламскай Рэспублікі, на якім змешчана чырвоная эмблема, уведзеная пасля рэвалюцыі 1979 года.

У Іране ўлады блакуюць інтэрнэт і мабільную сувязь, ужываюць сілу супраць пратэстоўцаў. Паводле апошніх звестак праваабаронцаў, падчас пратэстаў ужо загінула як мінімум 51 чалавек.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках