11 студзеня 2026, Нядзеля, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ISW назвалі нечаканую мэту расійскага ўдару «Арэшнікам» па Украіне

9
У ISW назвалі нечаканую мэту расійскага ўдару «Арэшнікам» па Украіне

Масква наўмысна выбрала Львоўскую вобласць.

Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай сярэдняй далёкасці «Арэшнік» па Львоўскай вобласці 9 студзеня, каб запалохаць Захад і стрымаць разгортванне замежных войскаў ва Украіне.

Аб гэтым паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Аналітыкі лічаць, што Расія наўмысна выбрала Львоўскую вобласць для ўдару «Арэшнікам», каб паказаць Захаду свае «магчымасці».

ISW называе атаку часткай «расійскага брязгання ядзернай зброяй», мэта якой — запалохаць заходнія краіны, каб яны не разгортвалі войскі ва Украіне.

У Інстытуце нагадалі, што краіны «кааліцыі ахвотных» на сустрэчы ў Парыжы 6 студзеня ўзгоднілі накіраванне сваіх вайскоўцаў пасля спынення агню ў рамках гарантый бяспекі для Украіны.

У той жа час Крэмль неаднаразова заяўляў, што такія заходнія гарантыі бяспекі будуць «непрымальнымі» для Расіі і што замежныя войскі будуць «законнымі мэтамі» для расійскіх акупантаў.

Аналітыкі адзначаюць, што выкарыстанне «Арэшніка», які можа несці ядзерную баегалоўку, для ўдару па Львоўскай вобласці з’яўляецца пагрозай для кааліцыі ахвотных і спробай стрымаць разгортванне замежных войскаў, якое, верагодна, адбылося б на Захадзе Украіны.

ISW таксама нагадаў, што ўпершыню расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін выкарыстаў «Арэшнік» супраць Украіны ў лістападзе 2024 года ў адказ на ўкраінскія ўдары ракетамі ATACMS і Storm Shadow. Тады Крэмль таксама спрабаваў запалохаць Захад і стрымаць ваенную дапамогу Украіне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках