У Беларусі стварылі «разумны» дом на колах
18- 30.09.2025, 5:12
- 7,288
Як у амерыканскім фільме.
Прадпрыемства «МАЗ-Купава» рыхтуецца выпусціць свой аўтадом, паведаміў у эфіры СТВ генеральны дырэктар прадпрыемства Віталь Якубаў.
«Гэта будзе паўнавартасны дом на колах з сістэмай «разумны дом», дзе можна жыць, начаваць. На ім можна падарожнічаць», — паабяцаў ён.
Транспарт створан на базе шасі Мінскага аўтамабільнага завода. Поўная маса — да 3,5 тоны.
Прадставіць навінку хочуць ужо ў лістападзе — яе пакажуць на выставах.
Як адзначыла першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч, аўтадом можа асабліва спадабацца беларускім турыстам.
«Людзі таксама любяць адпачываць на прыродзе. Ёсць магчымасць — у нас цудоўныя азёры, лясы. Таму, думаю, гэта тэма будзе вельмі запатрабаваная», — адзначыла яна.