Xiaomi выпусціла чахол, які ператварае смартфон у гульнявую кансоль
4- 27.09.2025, 4:36
- 3,390
Чахол абсталяваны круглым чатырохпазіцыйным джойсцікам.
Xiaomi прадставіла чахол, які ператварае новыя флагманскія смартфоны 17 Pro і 17 Pro Max у партатыўныя рэтра-кансолі. Пра гэта паведамляе The Verge.
Чахол пад назвай Xiaomi Retro Handheld Console Case абсталяваны традыцыйнымі элементамі кіравання: круглым чатырохпазіцыйным джойсцікам, кнопкамі ABXY, а таксама клавішамі Start, Select і харчавання.
Паводле дадзеных кампаніі, чахол укамплектаваны акумулятарам ёмістасцю 200 мА·г, якога дастаткова на 40 дзён працы пры штодзённых трохгадзінных гульнявых сесіях. На прамаматэрыялах дэманструецца падтрымка шэрагу гульняў, у тым ліку папулярнага праекта Angry Birds.
У Кітаі кошт аксэсуара ўстаноўлены на ўзроўні 299 юаняў.
Смартфоны Xiaomi 17 Pro і 17 Pro Max сталі першымі прыладамі на базе новага флагманскага чыпсэта Qualcomm Snapdragon 8 Elite Gen 5 і з вонкавым OLED-дысплеем, на які пры падключэнні Xiaomi Retro Handheld Console Case выводзіцца выява. Экран таксама можна выкарыстоўваць для стварэння сэлфі, устаноўкі таймераў, кіравання музыкай або наладжвання.