Зяленскі: Цяпер Трамп больш давярае мне, а не Пуціну
8- 23.09.2025, 22:57
- 6,242
Прэзідэнт Украіны паказаў кіраўніку Белага дома рэальную інфармацыю пра сітуацыю на полі бою.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пачаў менш давяраць расійскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну з-за яго недаставернай інфармацыі пра сітуацыю ва Украіне.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на трансляцыю яго прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам ЗША.
Паводле слоў украінскага прэзідэнта, Пуцін дзяліўся з Трампам інфармацыяй, якая «была далёкая ад праўды на полі бою». У прыватнасці, хваліўся нібыта захопленымі тэрыторыямі Украіны і абяцаў акупаваць яшчэ больш.
«Цяпер ён (гаворка пра Трампа. — Рэд.) больш давярае мне. Бо інфармацыя, якой валодае мая разведка і якой мы дзелімся з нашымі партнёрамі, іншая. Так вось, у верасні мы дэакупавалі 360 кіламетраў, і мы кантралюем яшчэ пэўную колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў акружэнне», — расказаў Зяленскі.