Reuters: Завод «Газпрама» ў Астрахані спыніў працу пасля атакі дронаў
- 23.09.2025, 19:38
- 3,182
Падрабязнасці.
Астраханскі газаперапрацоўчы завод «Газпрама» 22 верасня спыніў вытворчасць маторнага паліва пасля пажару, выкліканага атакай беспілотнікаў. Пра гэта са спасылкай на тры крыніцы ў галіне паведамляе Reuters.
Паводле суразмоўцаў агенцтва, пажар ахапіў устаноўку па вытворчасці кандэнсату магутнасцю 3 млн тон у год, якая забяспечвае выпуск таварнага аўтабензіну і дызельнага паліва.
Завод, размешчаны недалёка ад Каспійскага мора, прыкладна за 1675 км ад мяжы з Украінай, зможа аднавіць вытворчасць толькі праз некалькі тыдняў або месяцаў, сцвярджаюць крыніцы Reuters.
«Газпрам» не адказаў на запыт Reuters з просьбай аб каментары.