Кожны шосты беларус — старэйшы за 65 гадоў
4- 23.09.2025, 16:52
- 3,618
Дадзеныя Мінпрацы.
Амаль 1 млн 628 тыс. жыхароў Беларусі на сёння перасягнулі ўзрост 65 гадоў; гэта складае 18% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, паведаміла на прэс-канферэнцыі 23 верасня намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марына Арцеменка.
У 2010 годзе, паводле яе слоў, людзей такога ўзросту ў Беларусі было 14%, што сведчыць пра тое, што старэнне насельніцтва працягваецца.
Цяпер 66% гэтай узроставай групы складаюць жанчыны, — сказала Арцеменка.
Больш за 41 тыс. жыхароў Беларусі старэйшыя за 90 гадоў, каля 600 — старэйшыя за 100 гадоў. Доля жанчын сярод доўгажыхароў складае, паводле слоў чыноўніцы, «фактычна 90%».