8 снежня 2025, панядзелак, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Магілёва трымаў дома страляючыя аўтаручкі

10
Жыхар Магілёва трымаў дома страляючыя аўтаручкі

Іх прызналі агнястрэльнай зброяй.

Жыхар Магілёва хаваў дома страляючыя аўтаручкі. Падрабязнасці расказалі ў упраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.

Так, дома ў 62-гадовага магілёўца супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС былі выяўленыя і канфіскаваныя дзве страляючыя аўтаручкі. Прадметы, падобныя на зброю, былі накіраваныя на судовую балістычную экспертызу.

Эксперты прыйшлі да высноў, што канфіскаваныя прадметы былі вырабленыя па тыпу атыпічнай страляльнай прылады. Незвычайныя аўтаручкі магілёўца могуць страляць малакалібернымі спартыўна-паляўнічымі патронамі кольцавага запальвання. Іх аднеслі да атыпічнай ручной кароткаствольнай гладкаствольнай агнястрэльнай зброі. Таксама ўстанавілі, што страляючыя аўтаручкі былі выраблены самаробным спосабам. Акрамя таго, даследаваліся два заводскія патроны, адзін з якіх аказаўся прыдатным для стральбы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках