У Беларусі актывізаваліся махляры
4- 23.09.2025, 14:00
- 6,416
Яны выдаюць сябе за супрацоўнікаў Нацбанка.
У Беларусі з мінулага тыдня назіраецца рост званкоў грамадзянам нібыта з кантакт-цэнтра Нацбанка. У прэс-службе рэгулятара расказалі, як распазнаць махляроў і што рабіць, калі вы атрымалі такі званок.
Як правіла, у такіх выпадках махляры імкнуцца атрымаць звесткі, звязаныя з банкаўскімі рахункамі. Напрыклад, пашпартныя дадзеныя, нумары рахункаў, коды, атрыманыя праз SMS, і іншую інфармацыю.
Пераважна гэтыя званкі паступаюць праз Telegram. У Нацбанку падкрэслілі, што супрацоўнікі іх кантакт-цэнтра ніколі не выкарыстоўваюць для званкоў мэсэнджары. Такія званкі — відавочная прыкмета таго, што з вамі размаўляе махляр.