Калі ў Беларусі пачнуць уключаць ацяпленне
8- 23.09.2025, 13:31
- 8,168
Першымі ў чарзе — школы, бальніцы, дзіцячыя сады.
У Мінэнерга распавялі, калі па Беларусі пачнуць уключаць ацяпленне.
Важна адзначыць, што для гэтага павінны быць выкананыя пэўныя ўмовы, але прагноз надвор'я паказвае, што ў найбліжэйшы час яны будуць выкананыя.
Так, цяпло ў сацыяльныя ўстановы пачне паступаць у тым выпадку, калі сярэднесутачная тэмпература паветра складзе +10°С і такі паказчык пратрымаецца не менш за тры дні. Што да кватэр беларусаў, то тут тэрмометры павінны паказваць +8°С.
Першымі ў чарзе — школы, бальніцы, дзіцячыя сады, а ўжо потым пачнуць уключаць ацяпленне ў жыллёвым фондзе.
Рашэнне пра пачатак ацяпляльнага сезона прымаюць мясцовыя органы ўлады. У сталіцы гэта гарвыканкам, а на месцах — райвыканкамы.