8 снежня 2025, панядзелак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы затрымалі групу, якая ў абыход санкцый пераганяла люксавыя аўтамабілі ў Беларусь

У Польшчы затрымалі групу, якая ў абыход санкцый пераганяла люксавыя аўтамабілі ў Беларусь
Фота: cbsp.policja.pl

Затрымалі 20 чалавек.

Польскія спецслужбы перакрылі канал паставак дарагіх аўтамабіляў у Беларусь і Расію. Затрымалі 20 чалавек.

Нягледзячы на санкцыі Еўрасаюза, у Беларусь і Расію было адпраўлена 600 люксавых аўтамабіляў. Пра гэта паведаміла Цэнтральнае следчае бюро паліцыі Польшчы ў афіцыйным акаўнце ў сацыяльнай сетцы X.

Бюро паведамляе, што польскія паліцэйскія разам з пракуратурай Люблінскага ваяводства ліквідавалі арганізаваную злачынную групу. Як адзначаецца ў паведамленні, былі затрыманыя 20 чалавек, а сума ўхілення ад выплаты ПДВ склала больш за 40 мільёнаў злотых (каля 9,4 млн еўра). Акрамя таго, на суму звыш 10 мільёнаў злотых арыштавана маёмасць і заблакіраваныя рахункі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках