Лукашэнку паказальна высеклі
13- 23.09.2025, 9:48
- 25,700
Дыктатар прыніжана рабалепнічаў перад высокім госцем з Кітая.
Аляксандр Лукашэнка 22 верасня сустрэўся з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК Лі Сі. Сустрэча праходзіла на фоне перакрыцця беларуска-польскай мяжы, праз якую чыгуначным транспартам ідуць пастаўкі кітайскіх тавараў у Еўропу, піша udf.
«Паважаны таварыш Лі Сі, мне няма патрэбы гаварыць пра нашу палітыку ў дачыненні да КНР. Я ўжо вельмі шмат пра гэта сказаў. Наша пазіцыя застаецца нязменнай. Вы заўсёды можаце разлічваць на нас у патрэбны для Кітая момант. Вы павінны ведаць, што тут, у цэнтры Еўропы, у вас самыя надзейныя і добрыя сябры», — прыніжана рабалепнічаў Лукашэнка, адкрываючы сустрэчу.
Далей ён прыступіў да «надзённых пытанняў». Як адзначыў дыктатар, апошнім часам у СМІ ў сувязі з гэтым візітам шмат «рознага кшталту інсінуацый» наконт «нашых адносін з Польшчай і закрыцця мяжы паміж Беларусьсю і Польшчай».
«Я разумею, што гэта, хутчэй за ўсё, недружалюбны крок палякаў — палітычны, нейкі, напэўна, іміджавы, як лічаць палякі, супраць Кітайскай Народнай Рэспублікі. Але ніяк не эканамічны. Паколькі такая імперыя, як Кітай, лёгка справіцца з гэтай праблемай. Але тэма гучыць, — сказаў Лукашэнка. — Таму я хацеў бы з вамі адзін на адзін, калі вы не супраць, пасля нашай сустрэчы расказаць вам штосьці і падзяліцца нашымі данымі на гэтую тэму. Справа тут не ў Беларусі. Ну а Польшча адыгрывае ролю нейкага каня-скакуна на карысць іншых дзяржаў…»
«Мэта майго візіту палягае ў тым, каб рэалізаваць важныя дамоўленасці лідараў нашых краін, прасоўваць наша супрацоўніцтва, паглыбляць абмен досведам, у тым ліку па дзяржаўным кіраванні», — сказаў у адказ Лі Сі.
Далей перамоўцы сышлі ў асобны кабінет.
На мінулым тыдні тэма перакрыцця беларуска-польскай мяжы абмяркоўвалася падчас перамоў міністраў замежных спраў Польшчы і Кітая Радаслава Сікорскага і Ван І.