«Гэта яго другі дзень нараджэння»
12- 18.09.2025, 16:09
- 6,388
У Мінску самазвал ледзь не збіў пешахода на пераходзе.
Партызанскі праспект ужо за МКАДам, нерэгуляваны пешаходны пераход перасякае з’езд з кальцавай. Вялікі рух, шмат грузавікоў, а пераход — нерэгуляваны. Перайсці там дарогу можа быць надзвычай рызыкоўнай затэяй. Думаеце, перабольшваем? Тады паглядзіце відэа.
Вочавідцам сітуацыі нядаўна стаў чытач Onlíner.
Перад пешаходным пераходам спыняецца грузавік у крайняй правай паласе, пешаход пачынае пераходзіць дарогу. Але левая паласа вольная, і па ёй нясецца самазвал.
— Разумею, што ён нясецца, пачынаю сігналіць, каб прыцягнуць увагу кіроўцы. Ён увагі не звяртае і ляціць туды, адкуль выходзіць чалавек, — распавёў карэспандэнту Onlíner аўтар відэа.
Гэтым разам усё абышлося, хоць пешаход можа па праве святкаваць свой другі дзень нараджэння.