8 снежня 2025, панядзелак, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Xiaomi кідае прамы выклік Apple

13
Xiaomi кідае прамы выклік Apple

Іх флагманская лінейка смартфонаў капіруе «фішкі» iPhone, але каштуе заўважна менш.

Xiaomi хутка прадставіць 17-ю флагманскую лінейку смартфонаў. Падобна, што кампанія кідае прамы выклік Apple. Навінкі, акрамя неймінгу, атрымаюць падобныя функцыі і дызайн інтэрфейсу, відавочна натхнёны iPhone 17.

Прыкметна, што брэнд прапускае 16-ю серыю і адразу мае намер выпусціць Xiaomi 17, 17 Pro і 17 Pro Max. Гэты крок, разам з іншымі «пазычаннямі», наўпрост паказвае на стратэгію адкрытай канкурэнцыі з Куперціна, піша Gizmochina.

У Xiaomi свой «дынамічны востраў»

У iPhone ужо даўно дэбютавала фірмовая функцыя Dynamic Island, і Xiaomi, вядома, вырашыла не заставацца ўбаку. У абноўленай прашыўцы HyperOS 3 з’явіцца аналаг пад назвай Xiaomi Super Island. Як і ў iOS, гэта будзе інтэрактыўная вобласць у верхняй частцы экрана для адлюстравання апавяшчэнняў, кіравання музыкай і пэўнай шматзадачнасці. Паведамляецца, што варыянт Xiaomi дазволіць адначасова выкарыстоўваць да трох актыўных «востраўкоў».

Дызайн у стылі Liquid Glass

Яшчэ адно новаўвядзенне закране афармлення інтэрфейсу. У iOS 26 Apple укараніла дызайн-код Liquid Glass з паўпразрыстымі элементамі і глянцавымі значкамі. Судзячы па ўцечках скрыншотаў HyperOS 3, Xiaomi ўкараніць падобную эстэтыку. Чакаецца, што кітайскі брэнд зробіць акцэнт на больш стрыманым дызайне з эфектам матавога размыцця, каб захаваць чытальнасць, але агульная канцэпцыя відавочна натхнёная Apple.

Прамы канкурэнт мадэлі Pro Max

Змена назвы таксама аказалася відавочнай адсылкай. Калі летась топавым смартфонам брэнда быў Xiaomi 15 Ultra, гэтым разам кампанія «пераскочыла» праз адну лічбу і адразу анансавала Xiaomi 17. У яе ўвойдуць базавы апарат, Xiaomi 17 Pro і флагманскі Xiaomi 17 Pro Max. Гэты маркетынгавы ход не пакідае сумненняў у тым, каму Xiaomi хоча скласці канкурэнцыю.

Аднак сваю ўнікальную «фішку» кітайскі «Pro Max» усё ж атрымае. Судзячы па выявам у сеціве, смартфон атрымае незвычайны дызайн з другім экранам на задняй крышцы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках