Сілы спецыяльных аперацый Украіны зноў паразілі Валгаградскі НПЗ
13- 18.09.2025, 17:48
- 15,692
Праца завода спыненая.
У ноч на 18 верасня 2025 года падраздзяленні Сіл спецыяльных аперацый Украіны нанеслі ўдар па Валгаградскім НПЗ на тэрыторыі Расіі. Праца завода спыненая.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал ССО.
Гэты завод з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам гаруча-змазачных матэрыялаў у Паўднёвай федэральнай акрузе РФ; ён штогод перапрацоўвае 15,7 млн тон нафты, што складае 5,6% ад усёй расійскай перапрацоўкі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пасля атакі на тэрыторыі завода былі зафіксаваныя моцныя пажары, якія прывялі да яго спынення.
Гэты НПЗ забяспечвае гаручым расійскую армію, у прыватнасці для лагістыкі і баявых аперацый.
Удар стаў чарговым этапам у серыі дзеянняў Украіны, накіраваных на спыненне паставак рэсурсаў расійскай арміі. Раней аналагічныя ўдары былі нанесеныя па дзясятках НПЗ і нафтаправодаў у Расіі.
Гэта не першая атака на Валгаградскі НПЗ. Раней, 14 жніўня і 19 жніўня 2025 года, украінскія дроны ўжо паражалі гэты аб'ект, што прывяло да маштабных пажараў і спынення працы завода.
Удары па НПЗ вывелі з ладу аб'екты, на якія прыпадала не менш за 17% магутнасцяў перапрацоўкі нафты ў Расіі, або 1,1 млн бараляў у суткі.
Таксама вядома, што 18 верасня дроны паспяхова атакавалі нафтахімічны комплекс «Газпрама» ў горадзе Салават, які знаходзіцца прыкладна за 1500 км ад мяжы з Украінай.