У Бабруйску мужчыну засыпала грунтам
3- 18.09.2025, 11:45
- 6,206
Ён загінуў.
У Бабруйску рабочага засыпала грунтам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.
Падзея адбылася ўдзень 17 верасня на вуліцы Гогаля: адзін з рабочых, 37-гадовы мясцовы жыхар, парушыўшы правілы бяспекі, спусціўся ў траншэю для правядзення прац па пракладцы ліўневай сістэмы. Раптоўны абвал грунту прывёў да таго, што мужчына апынуўся пад завалам.
Цела мужчыны дасталі калегі. Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць.

Следчы камітэт праводзіць праверку па дадзеным факце.