Максім Вінярскі: Супрацоўнікі калоній баяцца
13- 18.09.2025, 14:16
- 24,336
Калі ты ідзеш супраць свайго народа, рана ці позна гэта можа цябе закрануць.
Каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага асудзілі на 5 гадоў нібыта за «падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках». 11 верасня актывіста разам з іншымі зняволенымі выпусцілі з-за кратаў і вывезлі да літоўскай мяжы. «Радыё Свабода» распытала былога зняволенага пра настроі асуджаных, правы чалавека за кратамі і падтрымку грамадства.
Супрацоўнікі калоній ведаюць, якое рэальнае стаўленне людзей да ўлады, кажа Максім Вінярскі. Некаторыя нават падзяляюць погляды большасці беларусаў, а некаторыя баяцца, дадае ён.
«Калі ты ідзеш супраць свайго народа, нясеш гвалт, рэпрэсіі, то рана ці позна і цябе гэта можа закрануць. Нядаўна ў калонію трапіў супрацоўнік, датычны да справы Tut.by. Ён туды трапіў за карупцыйнае злачынства, але ўлада пазбавілася сведкі», — распавядае Вінярскі.