Рэжым вызваліў яшчэ 25 чалавек
13- 16.09.2025, 22:28
- 41,188
Сярод іх ёсць палітвязні.
Напярэдадні «Дня народнага адзінства» узурпатар Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 25 чалавек, асуджаных у тым ліку за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці», паведамляе прэс-служба дыктатара.
Адпаведны ўказ узурпатар падпісаў 16 верасня.
«Сярод памілаваных 12 жанчын і 13 мужчын; 19 чалавек ва ўзросце да 40 гадоў. Многія з іх маюць дзяцей, а адна асуджаная з'яўляецца шматдзетнай маці. Адзін з памілаваных здзейсніў злачынства ў непаўналетнім узросце», — паведамілі ў прэс-службе дыктатара.
Нагадаем, 11 верасня былі вызвалены 52 беларускія палітвязні. Яны выехалі ў Літву. Вызваленне адбылося пасля сустрэчы Лукашэнкі з намеснікам спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Джонам Коулем. Таксама ў Мінск прыехаў намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па Еўропе Крыс Сміт. Пазней стала вядома пра зняцце санкцый з авіякампаніі «Белавія».
Лідар беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь падчас прымусовай дэпартацыі палітвязняў у Літву. На мяжы ён выбіў дзверы аўтобуса, у якім везлі зняволеных, і выбег на тэрыторыю Беларусі.