5 снежня 2025, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары раскрыли 20-секундны трук, які імгненна здымае стомленасць вачэй ад экрана

Лекары раскрыли 20-секундны трук, які імгненна здымае стомленасць вачэй ад экрана

Для тых, хто хоча захаваць востры зрок.

У сярэднім людзі праводзяць 5–8 гадзін на дзень перад экранамі — тэлевізараў, камп’ютараў, смартфонаў і планшэтаў. Хоць гаджэты значна палягчаюць наша жыццё, гэтыя гадзіны часта адбіваюцца на вачах. Лекары раяць просты метад 20-20-20, які дапамагае захаваць зрок і пазбегнуць стомленасці вачэй, піша ТСН

Аптометрысты — спецыялісты па праверцы зроку і падбору сродкаў карэкцыі — адзначаюць: хоць доўгае сядзенне за экранамі звычайна не наносіць незваротнай шкоды, яно мае істотны ўплыў на камфорт і здароўе вачэй.

Адна з галоўных прычын праблем — рэдкае мірганне. Калі мы засяроджаныя на экране, частата міргання можа скарачацца на 60%, што прыводзіць да сухасці, раздражнення і хуткай стомленасці вачэй. Да гэтага дадаецца пастаянная факусоўка на блізкай адлегласці, што стварае «рэцэпт» стомленасці, затуманенага зроку і галаўнога болю.

Сіняе святло таксама мае істотны ўплыў. Хоць яго незваротная шкода не даказаная, эксперты сцвярджаюць, што яно можа парушаць цыркадны рытм (цыкл сну) і пагаршаць агульны дыскамфорт вачэй.

Калі вы заўважаеце сухасць, сверб або слёзацячэнне вачэй, затуманенасць зроку, галаўны боль або цяжкасці з пераключэннем фокусу з блізкага на далёкае, магчыма, гэта вынік працяглага часу перад экранамі.

Метад 20-20-20 для вачэй

Найперш рэгулярныя праверкі зроку і кансультацыі з лекарам застаюцца ключавымі. Але ёсць і простыя спосабы зменшыць лічбавую нагрузку.

Цалкам адмовіцца ад экранаў немагчыма, аднак можна больш свядома планаваць перапынкі. Адзін з самых простых метадаў прапанавала доктар Софія Вісанджы, аптаметрыстка з Нью-Ёрка. Яна раіць выконваць правіла 20-20-20:

Кожныя 20 хвілін працы з лічбавай прыладай глядзіце на аб’ект на адлегласці 20 футаў (≈6 м) цягам 20 секунд.

Тэарэтычна гэта проста, але пра гэта лёгка забыць. Таму доктар Вісанджы карыстаецца невялікім трукам: на стале стаіць пясочны гадзіннік на 20 хвілін. Калі пясок заканчваецца, яна адводзіць позірк ад экрана, каб даць вачам адпачыць.

Гэта не толькі стыльны аксэсуар для працоўнага стала, але і эфектыўнае напамінанне пра неабходнасць адпачынку для вачэй.

Іншыя парады

Чашэй міргайце (можна нагадваць сабе з дапамогай налепкі на маніторы);

Трымайце экран прыкладна на адлегласці 50 см ад вачэй, крыху ніжэй за ўзровень вачэй;

Карыстайцеся акулярамі з фільтрам сіняга святла. Нягледзячы на супярэчлівыя даследаванні, яны дакладна не шкодзяць, а некаторыя мадэлі выглядаюць вельмі стыльна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках