Ала Пугачова: Цяпер разумею, чаму ў мяне столькі радні з Беларусі
8- 10.09.2025, 18:24
- 23,630
Вядомая спявачка распавяла пра свае карані.
Расійская спявачка Ала Пугачова дала вялікае інтэрв’ю для праграмы «Скажи Гордеевой». Зорка савецкай і расійскай сцэны распавяла, што зрабіла генетычны тэст:
— Я напалову полька. Разумею, чаму ў мяне столькі радні з Беларусі. Відаць, яны з Польшчы прыйшлі. Цяпер разумею, чаму ў мяне ў родзе былі такія імёны — Ядвіга.
Нагадаем, праддзед і прабабка Алы Пугачовай жылі ў вёсцы Узгорск Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. У іх сям’і было сямёра дзяцей, у тым ліку і дзед спявачкі — Міхаіл. У часы калектывізацыі ён з’ехаў у Маскву, дзе і нарадзіўся сын Барыс — бацька Пугачовай.