5 снежня 2025, Пятніца, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі здымуць біяграфічны фільм пра Армані

У Італіі здымуць біяграфічны фільм пра Армані
Джорджо Армані
Фота: AFP

Гэта даніна памяці аднаму з найвялікшых наватараў сусветнай моды.

Італьянскі прадзюсар Андрэа Ерволіна абвясціў пра запуск працы над біяграфічным фільмам пра легендарнага мадэльера Джорджо Армані, які памёр 4 верасня ва ўзросце 91 года ад пячоначнай недастатковасці, піша Deadline (пераклад — сайт Charter97.org).

Паводле слоў Ерволіны, праект стаў «асабістым жаданнем аддаць даніну аднаму з найвялікшых наватараў сусветнай моды і сімвалу італьянскай ідэнтычнасці».

Сцэнар напіша лаўрэат прэміі «Оскар» Бобі Марэска, які раней супрацоўнічаў з прадзюсарам над біяграфіяй «Браты Мазераці» з Алём Пачынам, Энтані Хопкінсам і Эндзі Гарсіяй у галоўных ролях.

Стужка прасочыць асабісты і прафесійны шлях Армані, якога лічаць адным з самых уплывовых мадэльераў XX і XXI стагоддзяў. Застаецца адкрытым пытанне, ці будзе стужка закранаць яго прыватнае жыццё, уключна з яго адносінамі з бізнэс-партнёрам Серджо Галеотці, які памёр у 1985 годзе, або засяродзіцца выключна на ягонай кар’еры. Таксама пакуль невядома, ці ўдзельнічае сям’я Армані ў праекце.

«Мы ўсе ведаем брэнд Armani, але мала хто ведае чалавека за гэтым імем, яго ахвяры, бачанне і шлях, які зрабіў магчымай італьянскую мару, прызнаную ва ўсім свеце», — адзначыў Ерволіна.

Раней, у 2015 годзе, Армані стаў героем кароткаметражнага фільма Марцiна Скарсэзэ. Новы праект закліканы стаць паўнавартаснай гісторыяй пра чалавека, які стаяў за культовым брэндам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках