5 снежня 2025, Пятніца, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джуд Лоў сыграў Пуціна ў новым фільме

10
Джуд Лоў сыграў Пуціна ў новым фільме

Крытыкі адзначылі бліскучае акцёрскае майстэрства.

Фільм «Чараўнік Крамля» Алів’е Асаяса распавядае пра прыход Пуціна да ўлады ў канцы 1990-х. Стужка раскрывае ўсю безмаральнасць постмадэрнісцкіх таталітарных інтрыг. Крытыкі адзначылі бліскучае акцёрскае майстэрства, піша Variety (пераклад — сайт Charter97.org).

Вядомы акцёр Джуд Лоў, які сыграў Пуціна, з’яўляецца толькі праз гадзіну пасля пачатку, але адразу захоплівае экран. Яго Пуцін — халаднакроўны стратэг, упэўнены, што Расія прагне «вертыкалі ўлады». Лоў перадае яго жорсткасць і «рэптыльную харызму», хоць грае з брытанскім акцэнтам.

Галоўны герой стужкі — Вадзім Баранаў (Пол Дано), выдуманы прататып Уладзіслава Суркова. Былы тэатральны рэжысёр і медыяменеджар, ён становіцца архітэктарам іміджу Пуціна, ператвараючыся ў «цёмнага генія прапаганды». Дано стварае вобраз вытанчанага маніпулятара, хоць крытыкі лічаць яго акцёрскую гульню аднастайнай.

Сюжэт ахоплівае ключавыя падзеі: тэракты ў Маскве, вайну ў Чачні, «аранжавую рэвалюцыю» і зараджэнне расійскай кіберпрапаганды. Аднак, на думку рэцэнзентаў, фільм занадта фрагментарны, а рамантычная лінія Баранава выглядае надуманай.

Кінакрытыкі параўноўваюць стужку з «Вучань. Узыход Трампа», але лічаць апошнюю больш захапляльнай. «Чараўнік Крамля» цягнецца 2,5 гадзіны і пакутуе ад «серыяльнай» структуры, пазбаўленай драматычнага напружання.

Нягледзячы на амбіцыі і актуальнасць тэмы, фільму не стае сілы, каб паказаць, як пуцінская Расія стала сімвалам новай аўтакратыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках