18 снежня 2025, Чацвер, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна – першая ў свеце дзяржава, якое збівае варожыя дроны ўласнымі БПЛА

1
Украіна – першая ў свеце дзяржава, якое збівае варожыя дроны ўласнымі БПЛА

Прычым гэтая тэхналогія імкліва эвалюцыянуе.

Украіна сёлета сутыкнулася з нябачанай хваляй нападаў расейскіх дронаў-камікадзэ. Гэта вычэрпвае запасы ўкраінскай СПА. Выкарыстоўваць дарагія зенітныя ракеты супраць даволі танных шахедаў нявыгадна. Зрэшты, выратаванне знойдзенае. Яно заключаецца ў беспілотніках-перахопніках.

Украіна актыўна развівае тэхналогіі для знішчэння варожых беспілотнікаў. У ліпені 2025 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў мемарандум з амерыканскай кампаніяй Swift Beat аб супольнай вытворчасці беспілотнікаў, сярод іншага дронаў-перахопнікаў. Пра гэта гаворыцца ў эксклюзіўным матэрыяле «24 Канала».

Як Украіна збівае варожыя дроны ўласнымі?

Дзякуючы гэтаму пагадненню да канца года Украіна атрымае сотні тысячаў беспілотных сістэмаў, а ў 2026-м – значна больш. Swift Beat будзе пастаўляць УСУ перахопнікі праз сабекошт, якія змогуць збіваць як дроны, так і крылатыя ракеты.

У той самы час пашыраецца вытворчасць унутры краіны. Зяленскі паставіў задачу – быць гатовымі выкарыстоўваць не менш за 1000 перахопнікаў за дзень. Ужо чатыры дзяржаўныя кампаніі атрымалі заказы на больш як 3 мільярды грыўнаў. Для поўнага разгортвання масавай вытворчасці трэба блізу 6 мільярдаў даляраў, а на ўвесь арсенал дронаў і сродкаў РЭБ – да 25 мільярдаў даляраў за год.

Ва Украіне ўжо працуе першая ў свеце «дронавая СПА» – падраздзяленні, якія збіваюць варожыя БПЛА ўласнымі перахопнікамі. Напрыклад, вясной 2025 года брыгада БПЛА Nemesis знішчыла 60 «шахедаў», выкарыстоўваючы ўкраінскія эксперыментальныя дроны.

Адзін перахопнік каштуе блізу 5000 даляраў – у 30 разоў танней за Shahed і ў 200 разоў танней за зенітную ракету. Украіна стала першай краінай, якая навучыліся збіваць варожыя дроны сваімі беспілотнікамі.

Прычым гэтая тэхналогія імкліва эвалюцыянуе. Калі ў 2024-м украінскія ўдарныя беспілотнікі пачалі збіваць варожыя квадракоптары-выведнікі, то ў 2025-м яны ўжо перахоплліваюць стратэгічныя дроны тыпу Shahed.

Цяпер ва Украіне некалькі дзясяткаў кампаній актыўна працуюць над стварэннем перахопнікаў, і сама менш у некалькіх з іх ужо ёсць паспяховыя вынікі баявых выпрабаванняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках