18 снежня 2025, Чацвер, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пяцярых беларусаў абвінавачваюць у дыверсіях і шпіянажы

5
У Польшчы пяцярых беларусаў абвінавачваюць у дыверсіях і шпіянажы

Яны працавалі на замежную выведку.

Пяцёра беларусаў абвінавачваюцца ў актах сабатажу і дыверсіях у Польшчы, а таксама ў працы на замежную выведку.

Перад паседжаннем Рады міністраў Польшчы 29 ліпеня прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск расказаў, што 32 чалавекі былі затрыманыя з прычыны «падмацаваных канкрэтнымі доказамі» падазрэнняў у працы на расейскія спецслужбы.

Адзін з затрыманых ужо асуджаны і знаходзіцца ў турме, а яшчэ 31, сярод якіх беларусы, расейцы, украінцы – чакалі суда праз падазрэнні ў супрацоўніцтве з расейскімі спецслужбамі, якія рыхтавалі дыверсіі і напады, расказаў Туск.

«Белсат» спытаўся ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы, што вядома пра беларусаў у гэтай справе.

«У адказ на ваша пытанне інфармую, што падчас трох працэсаў, якія праводзіліся ў Мазавецкім і Ніжнесілезскім філіялах Дэпартамента Польшчы ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, была прынятая пастанова прад'явіць абвінавачванні пяці грамадзянам Беларусі ў сувязі з актамі сабатажу, дыверсій і падрыўной дзейнасці ў інтарэсах замежнай выведкі (злачынствы, прадугледжаныя арт. 130 параграф 7 Крымінальнага кодэкса Польшчы).

Я не маю згоды на падачу больш падрабязнай інфармацыі», – расказаў прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры Польшчы пракурор Пшэмыслаў Новак.

8 жніўня Нацыянальная пракуратура Польшчы таксама апублікавала «Абвінавачванне ў дэкларацыі гатоўнасці дзейнічаць на карысць беларускай выведкі супраць Рэспублікі Польшча».

У дакуменце расказваецца, што 2 чэрвеня 2025 года пракурор Падляскага аддзела Нацыянальнай пракуратуры накіраваў у акруговы суд у Беластоку абвінавачанне супраць Арцёма К., выстаўляючы супраць яго абвінавачанне ў няўдалай спробе ўчыніць злачынства, якое заключаецца ў дэклараванні гатоўнасці дзейнічаць на карысць замежнай выведкі супраць Польшчы (параграф 2 арт. 13 і параграф 3 арт. 130 КК Польшчы).

Падставай для пачатку расследавання сталі доказы, атрыманыя ў снежні 2024 года супрацоўнікамі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы. Гэтыя доказы сведчылі, што грамадзянін Беларусі Арцём К. у перыяд з 8 да 12 снежня 2024 года ў Варшаве заявіў пра гатоўнасць дзейнічаць ад імя беларускай выведкі ці КДБ Беларусі супраць Рэспублікі Польшча і ажыццяўляць выведную і дыверсійную дзейнасць як у Польшчы, так і ў іншых краінах Еўразвязу. Мужчына заявіў пра гатоўнасць падаць звесткі пра месцазнаходжанне крытычна важнай інфраструктуры на тэрыторыі Польшчы, а таксама інфармацыю пра грамадзянаў Беларусі, якія жывуць у Польшчы.

19 снежня 2024 года Арцём К. быў затрыманы супрацоўнікамі Агенцтва ўнутранай бяспекі. У той самы дзень пракурор прад'явіў яму абвінавачанні, а потым дапытаў яго ў якасці падазраванага. Арцём К. не прызнаў сябе вінаватым.

Паводле хадайніцтва пракурора, суд пастанавіў утрымліваць падазраванага пад вартай. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад шасці месяцаў да васьмі гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках