10 снежня 2025, Серада, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд Бразіліі адправіў экс-прэзідэнта Болсанару пад хатні арышт

1
Суд Бразіліі адправіў экс-прэзідэнта Болсанару пад хатні арышт
ЖАІР БОЛСАНАРУ
ФОТА: AFP

Яго можа чакаць рэальны турэмны тэрмін.

Вярхоўны суд Бразіліі адправіў экс-прэзідэнта краіны Жаіра Болсанару пад хатні арышт за парушэнне забароны выкарыстання сацыяльных сетак.

Аб гэтым паведамляе BBC.

Суд даказаў, што экс-прэзідэнт выкарыстаў сацсеткі сваіх прыхільнікаў, у тым ліку сыноў-парламентарыяў, для распаўсюджвання паведамленняў, якія "заклікаюць да нападаў на Вярхоўны федэральны суд і адкрыта падтрымліваюць замежнае ўмяшанне ў справы бразільскай судовай сістэмы".

У праваахоўных органах дадалі, што ў нядзелю падчас мітынгаў у падтрымку Болсанара адзін з яго сыноў падчас акцыі на кароткі час уключыў бацьку на гучную сувязь, каб той звярнуўся да пратэстоўцаў.

Вярхоўны суд таксама забараніў Болсанару прымаць наведвальнікаў, за выключэннем адвакатаў ці асоб, санкцыянаваных судом, а таксама карыстацца мабільным тэлефонам.

Вярхоўны суд Бразіліі зараз разглядае справу па абвінавачанні Болсанару ў спробе дзяржаўнага перавароту, за што можа яму пагражаць турэмны тэрмін.

Раней экс-прэзідэнта ўжо абавязалі насіць электронны бранзалет, прытрымлівацца каменданцкай гадзіны, не карыстацца сацсеткамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках