Мядзведзеў перапыніў маўчанне
27- 5.08.2025, 10:32
- 32,144
Экс-прэзідэнт РФ апублікаваў новы мілітарысцкі допіс.
Намеснік старшыні Рады бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў выступіў з чарговай агрэсіўнай заявай. У сацсетцы X ён пракаментаваў нядаўнюю ініцыятыву расейскага МЗС аб зняцці мараторыя на размяшчэнне ракет сярэдняй і малой далёкасці.
Са слоў Мядзведзева, такое рашэнне нібыта стала адказам на "антырасейскую палітыку" краін NATO. Ён назваў сітуацыю "новай рэальнасцю", з якой, на яго думку, павінны лічыцца ўсе апаненты Крамля.
Пры гэтым былы прэзідэнт РФ не ўдакладніў, якія менавіта крокі плануе Масква, але намякнуў, што гэта толькі пачатак.
Гэта першая за некалькі дзён публічная заява Мядзведзева пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп жорстка паставіў яго на месца. Тады, нагадаем, экс-прэзідэнт РФ завёў рыторыку аб ядравай пагрозе для Захаду, аднак кіраўнік Белага дома адказаў не менш жорстка, заявіўшы, што распарадзіўся накіраваць амерыканскія ядравыя сілы бліжэй да межаў Расеі.
The Russian Foreign Ministry's statement on the withdrawal of the moratorium on the deployment of medium- and short-range missiles is the result of NATO countries’ anti-Russian policy.
— Dmitry Medvedev (@MedvedevRussiaE) August 4, 2025
This is a new reality all our opponents will have to reckon with. Expect further steps.