У Сумскай вобласці байцы ГУР зайшлі ў тыл расейцаў
1- 5.08.2025, 9:31
- 7,230
Ліквідаваны 334 акупанты.
На Сумскім кірунку байцы Спецпадраздзялення "Цімура" Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны (ГУР МА) не дазволілі расейскім акупантам рушыць наперад.
Пра гэта ў аўторак, 5 жніўня, паведамілі ў разведцы, публікуючы кадры спецаперацыі падчас якой украінскія абаронцы зайшлі ў варожы тыл, зачысцілі пазіцыі і замацаваліся.
Як падкрэслілі ў ГУР МА, прасоўванне ворага было спыненае, а пастаўкі правізіі і боекамплекта іх групоўцы войскаў - сарваныя.
"Згодна з радыёперахопам, жаўнеры войска РФ, апраўдваючыся надуманымі прычынамі, адмаўляліся ісці на штурм пазіцый у зоне адказнасці Спецпадраздзялення Цімура", — адзначылі ў разведцы.
Агульныя страты расейскіх акупантаў склалі не менш за 334 - забітымі, яшчэ больш за 550 - параненымі.