Трамп абрынуў індыйскую рупію
24- 5.08.2025, 8:39
- 23,548
Сёння яна можа абрынуцца да гістарычнага мінімуму.
Індыйская рупія можа сёння апусціцца ніжэй за адзнаку 88 за даляр ЗША, дасягнуўшы гістарычнага мінімуму. Прычына - новыя пагрозы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб ўзмацненні жорсткасці тарыфаў на індыйскія тавары.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Папярэдні рэкордны мінімум - 87,95 - быў зафіксаваны ў лютым.
Трамп чарговы раз абвінаваціў Індыю ў набыцці і перапродажы расейскай нафты, пагражаючы "значна павысіць тарыфы" на яе тавары. Міністэрства замежных спраў Індыі адказала, што краіна "прыме ўсе неабходныя захады для абароны нацыянальных інтарэсаў і эканамічнай бяспекі".
"Пакуль незразумела, ці з'яўляюцца гэтыя нападкі з боку ЗША часткай перамоўнай тактыкі, накіраванай на змяненне пазіцыі Індыі што да вайны ва Украіне", – адзначылі аналітыкі банка MUFG.
На мінулым тыдні Трамп ужо ўвёў 25% тарыфы на імпарт з Індыі - гэта больш, чым чакалася. Перамовы аб гандлёвым пагадненню паміж краінамі таксама запаволіліся.
На фоне пагаршэння настрояў рупія аслабла нават нягледзячы на агульнае зніжэнне курса даляра. У панядзелак індыйская валюта не змагла ўтрымаць унутрыдзённы рост да адзнакі 87,20 і зноў пайшла ўніз.
"Сёння ўжо чакаўся складаны дзень для рупіі, але новая пагроза Трампа толькі ўзмацніла ціск", – пракаментаваў старэйшы трэйдар аднаго з прыватных банкаў.