10 снежня 2025, Серада, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнку хутка спішуць»

9
«Лукашэнку хутка спішуць»

Дыктатар апынуўся на кароткім павадку.

Дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда распавёў «Салідарнасці» пра апошнюю сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна, і да чаго рыхтавацца беларусам.

- Лукашэнка і Пуцін спрабуюць выкарыстоўваць адзін аднаго. Лукашэнка шукае магчымасць атрымаць расейскія грошы. А Пуцін выкарыстоўвае Лукашэнку, каб паказаць, што ў яго ёсць хаўруснікі, падтрымаць тэзісы, падкрэсліць, што Украіна павінна ісці на перамовы як мага хутчэй, - кажа палітолаг.

Не варта забываць, што Пуцін знаходзіцца ў пэўным цэйтноце на фоне заяў Дональда Трампа. Тут парадокс у тым, што ў Лукашэнкі свая гульня з Трампам, якую ён, відаць, гатовы весці так, каб дабіцца максімальных поспехаў.

Таму ён будзе рабіць як мага больш, каб, з аднаго боку, паказваць сябе хаўруснікам Расеі, а з другога - бокам, з якім можна мець справу. І тут я б не выключаў далейшага вызвалення палітвязняў.

Магда падкрэслівае: гэта не значыць, што Лукашэнка перабяжыць ад Расеі да Захаду. Аднак экспэрт уважае, што інтэнсіўнасць прарасейскасці кіраўніка будзе змяншацца.

- Не таму, што ён перастаў любіць Крэмль. Ён проста разумее, што яму давядзецца манеўраваць у гэтай сітуацыі. І чым больш эфектыўна, тым лепш для яго. Усё ж такі персанальны фактар у яго мацнейшы, чым разуменне дзяржаўных інтарэсаў.

Расея са свайго боку, на жаль, працягне перадаваць Беларусі прывітанні беспілотнікамі, якія будуць пралятаць праз беларускую прастору. Беларусам жыццёва неабходна вывучыць правілы паводзін пры паветраных трывогах, а беларускай уладзе - не ігнараваць прылёты беспілотнікаў так, як пяць гадоў таму ігнаравалі каранавірус. Таму што тут небяспека не меншая.

На думку Яўгена Магды, зараз будзе шмат канспіралогій аб сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна.

- Зноў прагучала тэма «Арэшніка», які, хутчэй за ўсё, размесцяць у Беларусі. Але «Арэшнік» у гэтымы выпадку - гэта не проста любімая цацка Пуціна і Лукашэнкі. Гэта альтэрнатыва ядравай зброі, пра якую гавораць ужо два з паловай гады ў беларускім кантэксце, але радыеактыўнага выпраменьвання ад якой на тэрыторыі Беларусі пакуль ніхто не зафіксаваў.

І гэта таксама важны фактар, які трэба разглядаць. Лукашэнка знаходзіцца на кароткім павадку Крамля, і гэта факт. Але гэта пакуль не азначае, што ён не паспрабуе манеўраваць далей, бо ён добра разумее, што як толькі перастане быць патрэбным Расеі, яго вельмі хутка спішуць і памяняюць на кагосьці больш прыдатнага.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках