«Купалаўцы» пакажуць спектакль паводле рамана Бахарэвіча «Сабакі Еўропы»
- 24.08.2025, 14:37
- 2,478
Паказ пройдзе ў Варшаве.
Тэатральная трупа «Купалаўцы» пакажа спектакль «Гусі-людзі-лебедзі» паводле адной з частак рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы».
Паказ пройдзе 2-3 верасня ў Варшаве.
Арганізатары назвалі сайту Charter97.org тры прычыны, чаму варта наведаць спектакль:
- Першая - гэта самая нашумелая пастаноўка паводле рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы». Другая - самы шматлікі спектакль па колькасці «Купалаўцаў» на сцэне. Трэцяе - гэта мора шчырасці, усмешак скрозь слёзы, песень і надзей.
Спектакль пройдзе 2 і 3 верасня. Адрас: Варшава, Scena Przodownik Teatru Dramatycznego, ul. Olesińska 21/lok.211.
Квіткі можна набыць па спасылцы.
