8 снежня 2025, панядзелак, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Метэарыт, які ўпаў у ЗША, аказаўся старэйшым за Зямлю

6
Метэарыт, які ўпаў у ЗША, аказаўся старэйшым за Зямлю

На 20 млн гадоў.

Метэарыт, аскепак якога ўпаў прама на жылы дом у штаце Джорджыя (ЗША), старэйшы за планету Зямля, заявіў планетарны геолаг Скот Харыс у інтэрв'ю CBS.

Аскепак нябеснага цела прабіў дах жылога дома яшчэ напрыканцы чэрвеня. Пацярпелых тады не было.

Навукоўцы даследавалі яго фрагменты, сабраныя ў доме. Яны аказаліся вагой 23 грамы. Дашлі да высновы, што метэарыт утварыўся блізу 4,56 млрд гадоў назад. Ён на 20 млн гадоў старэйшы за Зямлю.

"Метэарыт належыць да групы астэроідаў у галоўным поясе астэроідаў паміж Марсам і Юпітэрам, якую, як мы зараз лічым, можна звязаць з распадам значна буйнейшага астэроіда амаль 470 млн гадоў назад", – растлумачыў даследчык.

Ён таксама адзначыў, што гэта 27-ы метэарыт, знойдзены ў Джорджыі, і шосты зафіксаваны выпадак падзення.

Раней гэтыя нябесныя целы падалі не так часта, уважаюць навукоўцы. У апошнія ж 20 гадоў з'ява стала назірацца з большай пэрыядычнасцю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках