18 снежня 2025, Чацвер, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі знайшлі грыбы з радыяцыяй

10
У Беларусі знайшлі грыбы з радыяцыяй

Названы раён.

У грыбах, сабраных у адным з раёнаў Беларусі, выявілі перавышэнне радыенуклідаў цэзію ў некалькі разоў ад максімальна дапушчальнай нормы.

Пра гэта піша газета "Прыпяцкая праўда".

Спецыялісты Нараўлянскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў трывозе. З пачатку 2025 года лабараторыі праверылі 13 проб дзікарослых грыбоў - у 11 з іх утрыманне радыенуклідаў цэзію-137 значна перавысіла норму.

Асаблівую небяспеку ўяўляюць лісічкі, белыя, польскія грыбы і зялёнкі, сабраныя паблізу вёсак Заракітнае, Галоўчыцы, Вербавічы, Мальцы і Барбарава Мазырскага раёна.

У свежых лісічках з гэтых месцаў радыёлагі выявілі да 6828 Бк/кг пры дапушчальных 370 Бк/кг – гэта 18-кратнае перавышэнне.

Замарожаныя і сушаныя грыбы

Не менш трывожная сітуацыя з замарожанымі і сушанымі грыбамі.

У белых, польскіх грыбах і зялёнках з Калінічаў і Завойці зафіксавалі да 2 485 Бк/кг, а ў сушаных з тых жа населеных пунктаў і вёскі Будкі ўзровень цэзію-137 дасягнуў рэкордных 9 694 Бк/кг з нормай 2 500 Бк/кг.

Эксперты адзначаюць, што ўжыванне ў ежу такіх "даункаў лесу" прыводзіць да павышаных доз унутранага апрамянення арганізма.

Як сябе абараніць

Падчас куплі прадуктаў пераканайцеся, што ў гандляра ёсць дакумент, які пацвярджае якасць і бяспеку прадукцыі, выдадзены лабараторыяй радыяцыйнага кантролю рынка.

Не трэба набываць дарункі лесу на “ стыхійных” рынках ці каля дарог. Калі вы ўсёткі іх набылі, на радыяцыю грыбы (нават вараныя ці салёныя) ці ягады можна праверыць дарма.

Дзе праверыць прадукты на радыяцыю

Прадукцыю з асабістых дапаможных гаспадарак, а таксама дзікарослыя грыбы і ягады, можна даследаваць у тэрытарыяльных цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі.

Аб'ём для пробы павінен складаць: свежыя ягады / грыбы - не менш за 0,5 л., сушаныя грыбы - найменей 100 г.

Даследаванні для насельніцтва праводзяцца дарма. Вынікі паведамляюць вусна ў дзень звароту.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках