Пуцёўкі для беларусаў у Турцыю патаннеюць
8- 1.08.2025, 16:33
- 7,068
Чаму?
Кошты адпачынку ў Турцыі пачалі зніжацца. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар “Сеткі крам гарачых пуцёвак” Сяргей Агафонаў.
Прычынай стала змяншэнне колькасці ахвочых адпачыць на курортах гэтай краіны.
“У пачатку гэтага сезона турэцкія гатэлі зноў паднялі кошты, турысты не былі гатовыя ехаць праз такія кошты, мы ўбачылі спад у кірунку і пераарыентацыю на іншыя краіны. Турэцкія гатэлі ўсвядомілі памылку і ўжо бліжэй да высокага сезона пачалі зніжаць кошты, даваць розныя зніжкі. Попыт на жнівень добры, кошты прыкладна на ўзроўні леташніх”, - адзначыў Агафонаў.
Паводле ацэнак спецыяліста, у пачатку сезона кіраўнікі гатэляў падвысілі кошты на 20-25%. Цяпер кошты паступова вяртаюцца на ранейшы ўзровень.
Цікава, што радзей сталі лётаць туды жыхары Нямеччыны і Вялікабрытаніі, якія традыцыйна ўваходзяць у топ-3 прыхільнікаў Турцыі, - усяго 2,4 і 1,75 адпаведна.