Беларуская плыўчыха заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце свету
- 1.08.2025, 16:13
- 1,570
Спаборніцтвы праходзяць у Сінгапуры.
На чэмпіянаце свету ў водных відах спорту ў Сінгапуры беларуская плыўчыха Аліна Змушка заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 200 м. брасам.
Пасля першай паловы дыстанцыі наша суайчынніца ішла пятая, але потым дадала тэмпу і фінішавала трэцяй з вынікам 2:23.52. Такі ж вынік паказала Кэйлін Корбет з ПАР. Абедзве плыўчыхі атрымаюць бронзавыя медалі.
Пераможцай стала амерыканка Кейт Даглас - 2:18.50.
Гэта першы медаль “нейтральных” спартсменаў з Беларусі ў плаванні на спаборніцтвах у Сінгапуры. Раней бронзу і серабро заваявала сінхраністка Васіліна Хандошка.