Транспартны калапс у Крыме: Керчанскі мост стаіць у заторах
1- 1.08.2025, 14:15
- 9,074
Сотні аўтамабіляў у пастцы.
Раніца пятніцы ў акупаваным Крыме пачалася з хаосу на пад'ездах да так званага Крымскага моста, піша «Диалог.UA».
Са звестак расейскіх СМІ, якія спасылаюцца на маніторынгавы Інфацэнтр, больш за 1700 аўтамабіляў апынуліся заблакаваныя ў доўгіх чэргах на ручны надгляд.
Паводле інфармацыі інфармацыйнага цэнтра, з расейскага боку (Тамань) сабралася звыш 1 000 аўто, яшчэ амаль 650 – ля ўезду з боку Керчы.
Кіроўцам з боку Тамані даводзіцца чакаць звыш трох гадзін. Тыя, хто спрабуе трапіць у Крым з Керчы, стаяць у заторах па дзве гадзіны.
Прычына - узмацненне надгляду, відавочна выкліканае ўзмацненнем параноі расейскіх акупантаў, якія баяцца новых нападаў з боку Украіны.
Гэтым разам чэргі пачалі фармавацца яшчэ з ночы. Ужо да світання пятніцы сітуацыя на мосце нагадвала транспартны калапс. А такія сітуацыі на Крымскім мосце здараюцца рэгулярна.